МІНСК, 7 сту - Sputnik. Манастыр у Жыровічах - значная святыня для Беларусі і ўсёй Рускай Праваслаўнай Царквы, сказаў пасол Расіі Міхаіл Бабіч, перадае Sputnik.
Паводле яго слоў, асабліва уражвае ў Жыровіцкім манастыры гісторыя здабыцця абраза Божай маці Жыровіцкай, дзякуючы якой гэты старажытны манастыр і ўзнік.
"Гэта адна з самых значных святынь не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Рускай Праваслаўнай Царквы", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Пасля чаго дадаў, што яму было цікава паглядзець, як наладжана жыццё ў праваслаўным манастыры і абмеркаваць надзённыя пытанні з архіепіскапам Гурыем.
"Мы знаходзімся напярэдадні вялікіх святаў. У 2020 годзе будзе адзначацца 550 год самаго абраза. У сувязі з гэтым мы абмеркавалі магчымыя сумесныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, прысвечаныя таму вялікаму шляху, які прайшоў манастыр", - падкрэсліў Міхаіл Бабіч.
Пры гэтым ён асаблівую ўвагу звярнуў на той факт, што жыццё манастыра практычна не перарывалася. Таму пасольства Расіі зробіць ўсё неабходнае, каб падтрымаць яго ў ходзе юбілейных мерапрыемстваў.