https://bel.sputnik.by/20190108/Mazyrsk-bznesmen-zno-zbrae-srodk-na-adnalenne-klyashtara-1039481578.html
Мазырскі бізнесмен зноў збірае сродкі на аднаўленне кляштара
Мазырскі бізнесмен зноў збірае сродкі на аднаўленне кляштара
Sputnik Беларусь
Будынку неабходны тэрміновы рамонт даха, вадасцёку і вентыляцыі. 08.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-08T14:55+0300
2019-01-08T14:55+0300
2019-01-08T13:31+0300
спадчына
у беларусі
культура
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103650/03/1036500304_0:0:1200:678_1920x0_80_0_0_e25dcd3678ed47f67260566fa05f1312.jpg
МІНСК, 8 сту - Sputnik. Распачалася чарговая краудфандынгавая кампанія па зборы сродкаў на аднаўленне кляштара цыястэрцыянцаў у Мазыры, паведаміў кіраўнік праекта бізнесмен Аляксандр Баранаў.Зараз неабходныя грошы на куплю стройматэрыялаў, аплату працы спецыялістаў, транспартныя выдаткі і аплату працы будаўнічай тэхнікі. З дапамогай сабраных сродкаў плануецца адрамантаваць дах, вадасцёкі і вентыляцыю.Мазырскі бізнесмен Аляксандр Баранаў набыў будынак былога кляштара цыстэрыянцаў ў лістападзе 2017 года. Архітэктурны помнік позняга барока беларусы лепш ведаюць як незалежную культурную прастору "Даліна Анёлаў".Так выглядаў кляштар на пачатку XX стагоддзя
Частку рамонту беларускі мецэнт зрабіў за ўласныя сродкі, частку грошай сабраў, дзякуючы краудфандынгу. Яго ідэя – поўнасцю аднавіць кляштар у першапачатковым выглядзе за выключэннем некалькіх нязначных момантаў. Па прыкладных падліках, агульны кошт пытання складзе паўмільёна долараў."У ідэале хацелася б, каб у кляштар вярнуліся манахі, а ўсю астатнюю тэрыторыю выкарыстоўвалі творчыя людзі горада. У нас тут ужо зараз існуе такая творчая кампанія людзей, якім хацелася б тварыць і развівацца. У існуючых межах рабіць гэта вельмі складана, таму ім і хочацца нейкай свабоды. Такі вопыт ужо даўно існуе за мяжой і нарэшце прыйшоў да нас", — тлумачыў Аляксандр у інтэрв’ю Sputnik.Ён упэўнены, што нават толькі ўласнымі сіламі беларусы могуць аднавіць вялікую колькасць такіх разбураных аб'ектаў.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103650/03/1036500304_247:1:1132:558_1920x0_80_0_0_98a8d661635f57fa05356bf9c6b4e881.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, культура, галоўнае
спадчына, у беларусі, культура, галоўнае
Мазырскі бізнесмен зноў збірае сродкі на аднаўленне кляштара
Будынку неабходны тэрміновы рамонт даха, вадасцёку і вентыляцыі.
МІНСК, 8 сту - Sputnik. Распачалася чарговая
краудфандынгавая кампанія па зборы сродкаў на аднаўленне кляштара цыястэрцыянцаў у Мазыры, паведаміў кіраўнік праекта бізнесмен Аляксандр Баранаў.
Зараз неабходныя грошы на куплю стройматэрыялаў, аплату працы спецыялістаў, транспартныя выдаткі і аплату працы будаўнічай тэхнікі. З дапамогай сабраных сродкаў плануецца адрамантаваць дах, вадасцёкі і вентыляцыю.
Мазырскі бізнесмен Аляксандр Баранаў набыў будынак былога кляштара цыстэрыянцаў ў лістападзе 2017 года. Архітэктурны помнік позняга барока беларусы лепш ведаюць як незалежную культурную прастору "Даліна Анёлаў".
Так выглядаў кляштар на пачатку XX стагоддзя
Частку рамонту беларускі мецэнт зрабіў за ўласныя сродкі, частку грошай сабраў, дзякуючы краудфандынгу. Яго ідэя – поўнасцю аднавіць кляштар у першапачатковым выглядзе за выключэннем некалькіх нязначных момантаў. Па прыкладных падліках, агульны кошт пытання складзе паўмільёна долараў.
"У ідэале хацелася б, каб у кляштар вярнуліся манахі, а ўсю астатнюю тэрыторыю выкарыстоўвалі творчыя людзі горада. У нас тут ужо зараз існуе такая творчая кампанія людзей, якім хацелася б тварыць і развівацца. У існуючых межах рабіць гэта вельмі складана, таму ім і хочацца нейкай свабоды. Такі вопыт ужо даўно існуе за мяжой і нарэшце прыйшоў да нас", — тлумачыў Аляксандр
у інтэрв’ю Sputnik.
Ён упэўнены, што нават толькі ўласнымі сіламі беларусы могуць аднавіць вялікую колькасць такіх разбураных аб'ектаў.