https://bel.sputnik.by/20190108/Prakuratura-znayshla-parushenn-va-trymann-gstarychnykh-budynka-Chacherska-1039480423.html
Пракуратура знайшла парушэнні ва ўтрыманні гістарычных будынкаў Чачэрска
Пракуратура знайшла парушэнні ва ўтрыманні гістарычных будынкаў Чачэрска
Sputnik Беларусь
Супрацоўнікі вынеслі папярэджанне старшыні Чачэрскага раёна з патрабаваннем ліквідаваць усе недахопы. 08.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-08T13:57+0300
2019-01-08T13:57+0300
2019-01-08T12:52+0300
у беларусі
спадчына
навіны
галоўнае
культура
генеральная пракуратура беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103948/04/1039480464_0:68:1296:800_1920x0_80_0_0_ea2c4b73e6915ea561109b2a5b78bcb7.jpg
МІНСК, 8 сту - Sputnik. Супрацоўнікі пракуратуры Гомельскай вобласці выявілі парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў адносна некаторых будынкаў Чачэрска і Чачэрскага раёна, паведамляецца на сайце ведамства.Падчас праверкі высветлілася, што не ўсе помнікі ў горадзе і раёне даглядаюцца належным чынам. Напрыклад, у аварыйным стане знаходзіцца будынак палаца графоў Чарнышовых-Круглікавых. Ён з’яўляецца часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці і захаваў характэрныя рысы архітэктуры ХІХ стагоддзя.Статус гісторыка-культутнай каштоўнасці мае таксама будынак па вуліцы Савецкай, 19 у Чачэрску. Абмежаванне правоў на гэты будынак не было зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры, таму ўласнік прыватызаванага памяшкання аплаціў яго поўны кошт і нават выставіў будынак на продаж. Супрацоўнікі пракуратуры спынілі незаконнае адчужэнне памяшкання.У спіс парушэнняў патрапілі і будынкі па вуліцах Савецкая, 13 і Інтэрнацыянальная, 58. У 2015 і 2016 гадах тут арэндавалі памяшканні 15 суб’ектаў гаспадарання, але адлічэнняў у спецыяльны фонд па падтрымцы культуры і мастацтва арандатары не ажыццяўлялі.Акрамя таго, на брацкай магіле ў населеным пункце Покуць Чачэрскага раёна на пахваннях савецкіх воінаў не было спіса іменаў пахаваных.Па выніках праверкі пракуратура Гомелькай вобласці вынесла старшыні Чачэрскага райвыканкама папярэджанне з патрабаваннем ліквідаваць усе правапарушэнні.
https://bel.sputnik.by/20190103/U-myadzelskm-kastsle-znayshl-adnu-z-samykh-starazhytnykh-relkvy-Belarus-1039425595.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103948/04/1039480464_24:0:1296:800_1920x0_80_0_0_c0fee9a7b90c52eed1b8720ad9510645.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спадчына, навіны , галоўнае, культура, генеральная пракуратура беларусі
у беларусі, спадчына, навіны , галоўнае, культура, генеральная пракуратура беларусі
Пракуратура знайшла парушэнні ва ўтрыманні гістарычных будынкаў Чачэрска
Супрацоўнікі вынеслі папярэджанне старшыні Чачэрскага раёна з патрабаваннем ліквідаваць усе недахопы.
МІНСК, 8 сту - Sputnik. Супрацоўнікі пракуратуры Гомельскай вобласці выявілі парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў адносна некаторых будынкаў Чачэрска і Чачэрскага раёна, паведамляецца на сайце ведамства.
Падчас праверкі высветлілася, што не ўсе помнікі ў горадзе і раёне даглядаюцца належным чынам. Напрыклад, у аварыйным стане знаходзіцца будынак палаца графоў Чарнышовых-Круглікавых. Ён з’яўляецца часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці і захаваў характэрныя рысы архітэктуры ХІХ стагоддзя.
Статус гісторыка-культутнай каштоўнасці мае таксама будынак па вуліцы Савецкай, 19 у Чачэрску. Абмежаванне правоў на гэты будынак не было зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры, таму ўласнік прыватызаванага памяшкання аплаціў яго поўны кошт і нават выставіў будынак на продаж. Супрацоўнікі пракуратуры спынілі незаконнае адчужэнне памяшкання.
У спіс парушэнняў патрапілі і будынкі па вуліцах Савецкая, 13 і Інтэрнацыянальная, 58. У 2015 і 2016 гадах тут арэндавалі памяшканні 15 суб’ектаў гаспадарання, але адлічэнняў у спецыяльны фонд па падтрымцы культуры і мастацтва арандатары не ажыццяўлялі.
Акрамя таго, на брацкай магіле ў населеным пункце Покуць Чачэрскага раёна на пахваннях савецкіх воінаў не было спіса іменаў пахаваных.
Па выніках праверкі пракуратура Гомелькай вобласці вынесла старшыні Чачэрскага райвыканкама папярэджанне з патрабаваннем ліквідаваць усе правапарушэнні.