"Вінтэрфел ваш": HBO паказаў урывак апошняга сезону "Гульні тронаў"

© Photo : HBO (2011-...)Кадр з сёмага сезона серыяла "Гульня тронаў"
Кадр з сёмага сезона серыяла Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошні сезон самага папулярнага серыяла сучаснасці пачнуць паказваць ўжо ў красавіку 2019 года.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Стваральнікі папулярнага тэлесерыяла "Гульня тронаў" паказалі кароткі ўрывак з апошняга сезону фэнтэзі-сагі, гэтыя кадры былі паказаны ў прома-роліку HBO.

Выйшаў цізер доўгачаканай фінальнай частцы Гульні тронаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Выйшаў цізер доўгачаканай фінальнай часткі "Гульні тронаў"

"Гульня тронаў" - адзін з самых папулярных тэлесерыялаў сучаснасці. Фэнтэзі-сага выходзіць на экраны з 2011 года, аднак апошняга - восьмага - сезону фанаты чакалі асабліва доўга: на яго вытворчасці ў канала HBO сышло два гады.

Сюжэт восьмага сезона "Гульні тронаў" трымаецца ў строгай таямніцы: усе акцёры падпісалі пагадненні аб невыдаванні, а ў спробе пазбегнуць уцечак аўтары серыяла нават падрыхтавалі "фэйкавае" завяршэнне гісторыі. У становішчы падвышанай сакрэтнасці фанатам застаецца здавольвацца толькі ўрыўкамі новага сезону, якія часам паказвае HBO.

Новы ўрывак HBO паказала ў ноч з нядзелі на панядзелак у спецыяльным прома-роліку, прадэманстраваным падчас уручэння "Залатога глобуса".

У роліку сабраны анонсы тэлесерыялаў ад HBO. "Гульні тронаў" адвялі толькі некалькі секунд, аднак гэты ўрывак заінтрыгаваў фанатаў: Джон Сноў знаёміць Дайнэрыс Таргарыен са сваёй сястрой Санса. Тая кажа "Вінтэрфел ваш, ваша высокасць".

У сацыяльных сетках ужо на ўсю моц аналізуюць гэты ролік і будуюць версіі пра тое, як жа будзе развівацца дзеянне ў апошнім сезоне "Гульні тронаў". Нагадаем, на экраны восьмы сезон тэлепраекта пачне выходзіць у красавіку.

Стужка навiн
0