Карціну Бэнксі, якая самазнішчылася, можна будзе ўбачыць у музеі

© AP / Matthias SchraderВыстава Бэнксі
Выстава Бэнксі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нямецкі музей Фрыдэра Бурды будзе экспанаваць карціну, якая самазнішчылася падчас аукцыёну.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Праца вядомага брытанскага мастака Бэнксі, якая з'явілася пасля частковага знішчэння "Дзяўчынкі з паветраным шарам" на аўкцыёне Sotheby's, будзе ўпершыню выстаўленая для публікі, паведаміла прэс-служба нямецкага музея Фрыдэра Бурды.

Знішчаная карціна - Sputnik Беларусь
Бэнксі: аўкцыён Sotheby's не датычны да знішчэння карціны

Праца будзе экспанавацца на працягу чатырох тыдняў з 5 лютага па 3 сакавіка. Адначасова ў музеі пройдзе сімпозіум.

"З тых часоў, як пачалося канцэптуальнае мастацтва, заўсёды былі мастацкія спробы знішчыць само існаванне мастака і такім чынам падарваць яго матэрыяльную каштоўнасць або перанесці яго ў іншы каштоўнасны кантэкст", - тлумачаць на сайце музея сутнасць твора.

Адна з самых знакамітых работ майстра стрыт-арта самазнішчылася пасля таго, як яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Лондане за мільён фунтаў стэрлінгаў.

Адзіны асобнік карціны мастак выканаў яшчэ ў 2006 годзе.

Экспанат быў апраўлены ў рамку, куды загадзя убудавалі шрэдар. Ледзь прагучаў удар молата, запусціўся механізм, які разрэзаў карціну.

Стужка навiн
0