Лукашэнка падзякаваў супрацоўнікам СМІ

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Журналістам падзякавалі на самым высокім узроўні за прафесіяналізм і ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.
МІНСК, 9 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі аб'явіў падзяку шэрагу супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Міс Беларусь Марыя Васілевіч - Sputnik Беларусь
Лукашэнка ўзнагародзіў Васілевіч, з якой вальсаваў і сек дровы

Аўтограф ад прэзідэнта

Пахвалой ад Аляксандра Лукашэнкі яны ганараваныя "за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі".
Падзяку за подпісам беларускага прэзідэнта атрымалі:
  • намеснік загадчыка аддзела аглядальнікаў палітычных галоўнай дырэкцыі АТН Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі Наталля Голуб;
  • намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ірына Марц'янава;
  • галоўны рэдактар газеты "Знамя юности" Мікалай Мачэкін.
Акрамя іх Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку начальніку інфармацыйна-аналітычнага аддзела Белпрэсцэнтра Івану Лаўцу і генпрадзюсару генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі Глебу Шульману.

Каго яшчэ ўзнагародзіў Лукашэнка

Напярэдадні прэзідэнт Беларусі прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва.
Вольга Мазуронак - Sputnik Беларусь
Мазуронак заваявала "Беларускі спартыўны Алімп"
Сярод уладальнікаў спецпрэміі была і першая прыгажуня Беларусі - Марыя Васілевіч. Дзяўчына стала вядомай дзякуючы таму, што з'яўляецца ўладальніцай тытулаў "Міс Беларусь - 2018" і "Міс свету Еўропа".
Напрыканцы года Аляксандр Лукашэнка вальсаваў з Марыяй Васілевіч на рэспубліканскім балі. Затым у эфіры беларускага тэлебачання прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант распавяла, што будучая "Міс свету Еўропа" нават секла дровы з прэзідэнтам.
У аўторак прэзідэнт прысудзіў таксама спецыяльныя прэміі "Беларускі спартыўны Алімп" за 2018 год. Сярод лаўрэатаў апынуўся і вядомы журналіст Барыс Герстэн.Тэлевізіёншчык ганараваўся гэтай узнагародай за папулярызацыю фізічнай культуры і спорту, прапаганду здаровага ладу жыцця.
Стужка навiн
0