Manowar з новым гітарыстам выступяць у Мінску вясной

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкКанцэрт гурта Manowar
Канцэрт гурта Manowar - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітальны тур Manowar пад назвай Final Battle стартуе ў Ізраілі, музыканты пабываюць у 28 гарадах у Расіі, Беларусі, Германіі, Скандынавіі, Англіі і Францыі.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Легендарны гурт Manowar выступіць у Мінску ў змененым складзе, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Канцэрт гурта пройдзе ў беларускай сталіцы вясной у рамках развітальнага тура. Як паведамілі арганізатары, у гэты раз месца гітарыста зойме музыкант і адданы фанат групы І-Ві (у мiнулым годзе экс-гітарыст Manowar Карл Логан быў арыштаваны за дзіцячую парнаграфію).

Раней артыст граў у адзіным у свеце афіцыйным трыб'ют-гурце Manowar.

"Мне не прыходзіць у галаву ніхто, хто б больш заслугоўваў таго, каб граць у Manowar, чым чалавек, які з'яўляецца нашым фанатам і прысвяціў сваё жыццё нашай творчасці", - лічыць басіст папулярнага калектыва Джой ДэМайо.

Сам І-Ві перакананы, што цяпер будзе граць для лепшых фанатаў у свеце. "Вер у сябе і самыя светлыя мары стануць праўдай!" - наказвае пачатковец.

Развітальны тур Manowar пад назвай Final Battle стартуе ў Ізраілі, музыканты пабываюць у 28 гарадах у Расіі, Беларусі, Германіі, Скандынавіі, Англіі і Францыі.

Канцэрт Manowar прабразгае ў мінскім Палацы спорту 23 сакавіка. Квіткі ўжо ў продажы, іх кошт - ад 40 да 110 рублёў; месца на танцпляцы абыйдзецца ў 75 рублёў, у фан-зоне - у 90.

Стужка навiн
0