Сасновіч выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Сіднэі

© REUTERS / PATRICK HAMILTONБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, архіўнае фота
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саперніцай беларускі ў чвэрцьфінале стане швейцарская тэнісістка Тымеа Бачынскі.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сіднэі (Аўстралія), паведамляе Sputnik.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко - Sputnik Беларусь
Лапко прайграла ў другім крузе турніру ў Хобарце

У матчы 1/8 фіналу беларуска гуляла з мясцовай тэнісісткай Прысцылай Хон. Першы сэт Сасновіч прайграла з "сухім" лікам 0:6. Затым яна сабралася і выйграла два наступныя - 6:3, 6:3.

У чвэрцьфінале Сасновіч згуляе з прадстаўніцай Швейцарыі Тымеей Бачынскі.

Нагадаем, на старце турніру беларуска была мацнейшая за расіянку Дар'ю Касаткіну.

Раней Сасновіч заявіла, што яе мэтай на новы сезон з'яўляецца трапленне ў топ-10. Яна адзначыла, што, магчыма, жадае больш, чым можа, але ўсё роўна не перастае гэтага жадаць.

Стужка навiн
0