Відэа

Ксёндз Чырвонага касцёла выканаў трук на гіраскутары – відэа

Падпісацца
Настаяцель мінскага касцёла Святых Сымона і Алены выканаў на гіраскутары трук, праехаўшыся на ім без рук. Глядзіце на відэа пацешныя кадры пакатушак ксяндза.
Відэаролік ксёндз Уладзіслаў Завальнюк размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Каталіцкі фестываль у Будславе - Sputnik Беларусь
Фота
Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе
У апісанні да відэа настаяцель паведаміў, што такім чынам ён рыхтуецца да пілігрымкі ў Будслаў у бягучым годзе.
Карыстальнікі актыўна каментуюць відэа Завальнюка, хваляць яго за новае пачынанне.
Каталіцкі фестываль у Будславе (Мядзельскі раён) праходзіць штогод у ліпені: тысячы паломнікаў сцякаюцца ў горад, каб пакланіцца абразу Маці Божай Будслаўскай. Вернікі едуць на фэст на транспарце, веласіпедах або ідуць пешшу. У мінулым годзе ЮНЭСКА ўключыла фестываль у Будславе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Стужка навiн
0