МІНСК, 10 сту - Sputnik. Сёмы раман з серыі "Дазораў" стане апошнім, распавёў РІА "Новости" расійскі пісьменнік-фантаст Сяргей Лук'яненка.
Першы раман з серыі пад назвай "Начны дазор" патрапіў на кніжныя паліцы ў 1998 годзе. Галоўным героем новага фантастычнага сусвету стаў Антон Гарадзецкі.
Па сюжэце ў свеце апроч людзей ёсць "іншыя", якія могуць выбіраць светлы або цёмны бок.
Паводле слоў расійскага пісьменніка, вярнуцца да напісання чарговага "Дазору" прымусіла думка пра тое, што гісторыя павінна мець сваё заканчэнне.
"Я ведаю па сюжэце, што гэта сапраўды будзе канчатак гісторыі "Дазораў", канчатак вельмі незвычайны, думаю, ніхто з чытачоў такога не чакае. Я пачаў ужо працу, паспрабую да лета скончыць", - паабяцаў Лук'яненка.
У 2004 годзе па матывах кнігі на экраны выйшаў фантастычны блокбастэр "Начны дазор", які зняў рэжысёр Цімур Бекмамбетаў. Годам пазней ён выпусціў працяг - "Дзённы дазор". Абедзве стужкі з Канстанцінам Хабенскіім у галоўнай ролі мелі добрую пракатную гісторыю.
У цяперашні час, як лічыць Лук'яненка, здымаць працяг не мае сэнсу, таму што паміж карцінамі занадта вялікі перапынак.
"Гаворка тут можа ісці толькі аб перазапуску франшызы, ужо зыходзячы з поўнай гісторыі, якая будзе. Я спадзяюся, што цікавасць да гэтага будзе, вельмі спадзяюся, што яна будзе і ў Першага канала, з якім мы калісьці пачыналі "дазорную" эпапею . Паглядзім", - выказаў надзею пісьменнік.