Больш за 1000 атлетаў будуць змагацца на калядным турніры па адзінаборствах

© Sputnik / Мария АмелинаЭншын-каратэ
Эншын-каратэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод удзельнікаў мінскіх калядных спаборніцтваў заяўлены маладыя спартсмены з Расіі і ўнук Аляксандра Лукашэнкі.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Калядны дабрачынны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах пройдзе ў Мінску 12 студзеня, распавялі арганізатары спаборніцтваў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

Асноўная мэта правядзення спаборніцтваў - прыцягненне ўвагі да сацыяльнай праблемы аказання дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, іх уцягванне ў розныя сферы спартыўнага жыцця, аказанне фінансавай дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

© Sputnik / Сергей ПушкинАрганізатары Каляднага дабрачыннага турніру па спартыўна-баявых адзінаборствах
Больш за 1000 атлетаў будуць змагацца на калядным турніры па адзінаборствах - Sputnik Беларусь
Арганізатары Каляднага дабрачыннага турніру па спартыўна-баявых адзінаборствах

Канцэрт падтрымкі

Але спачатку сёння ў БДУФК пройдзе дабрачынны канцэрт для 300 выхаванцаў псіханеўралагічных дыспансераў Мінскай вобласці. Для рабят выступяць вядомыя спартсмены і музыканты.

"На сцэне з'явяцца беларускія артысты Дзядзька Ваня, Дзіма Камінскі, Анатоль Длусскі, а таксама ілюзіяністы і спартыўныя калектывы, члены нацыянальных каманд па каратэ і рукапашным баі", - пералічы удзельнікаў старшыня судзейскага камітэта Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч.

© Sputnik / Сергей ПушкинСтаршыня судзейскага камітэта Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч
Больш за 1000 атлетаў будуць змагацца на калядным турніры па адзінаборствах - Sputnik Беларусь
Старшыня судзейскага камітэта Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч

Таксама свой удзел у канцэрце пацвердзіла чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў Людміла Валчок.

Спорт на карысць

У суботу ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК пройдзе сам калядны турнір. Будуць прадстаўлены ўсе ўзроставыя катэгорыі атлетаў - ад дзяцей да ветэранаў.

"Спаборніцтва аб'яднае некалькі відаў спорту - некалькі відаў каратэ, тхэквандо, а таксама рукапашны бой і грэплінг. Чакаем больш за 1000 спартсменаў, заяўкі яшчэ паступаюць", - распавёў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў Максім Каралькоў.

© Sputnik / Сергей ПушкинВыканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў Максім Каралькоў
Больш за 1000 атлетаў будуць змагацца на калядным турніры па адзінаборствах - Sputnik Беларусь
Выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў Максім Каралькоў

Паводле яго слоў, у турніры важны ўдзел кожнага чалавека, паколькі ўсе сродкі, атрыманыя ў час яго правядзення, пойдуць на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і якія знаходзяцца ў псіханеўралагічных дыспансерах.

Саюзны ўзровень

Нягледзячы на тое, што турнір лічыцца рэспубліканскім, у гэтым годзе ў Мінск прыедзе паўдзельнічаць каманда з Расіі. Дзесяць хлопцаў-каратыстаў з Масквы абяцаюць паказаць клас. Таксама ў турніры возьме ўдзел унук прэзідэнта Беларусі, які на аналагічных спаборніцтвах мінулых гадоў не раз паказваў добры вынік і перамагаў.

"Сын Віктара Лукашэнкі актыўна займаецца каратэ, рухаецца наперад, удзельнічае і ў цяперашнім спаборніцтве. Так, мы ўбачым яго на гэтым турніры, а яшчэ ён дапамагае нам у канцэрце", - удакладніў Аляксандр Краевіч.

Часціца спартыўнай душы

Дарэчы, турнір пройдзе пад патранажам Беларускай праваслаўнай царквы. Па словах ўсіх арганізатараў, вельмі важна пасеяць часціцу дабрыні ў сэрцах усіх спартсменаў, у тым ліку маладых хлопцаў, каб яны аддалі гэтую часціцу тым людзям, якім яе не хапае.

"У гэтым турніры я прадстаўляю мітрапаліта Філарэта, ганаровага патрыяршага экзарха, героя Беларусі, які калісьці прыняў пад сваё крыло першы калядны турнір", - успомніў кіраўнік моладзевага аддзела Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, айцец Максім Логвінаў.

© Sputnik / Сергей ПушкинАйцец Максім Логвінаў
Больш за 1000 атлетаў будуць змагацца на калядным турніры па адзінаборствах - Sputnik Беларусь
Айцец Максім Логвінаў

Протадыякан адзначыў, што турнір і зараз праводзіцца на прызы Філарэта. Акрамя таго, удзельнікі незалежна ад іх месца атрымаюць сертыфікат - "свайго роду бласлаўленне, што ўдзельнічалі ў дабрачыннай спартыўнай падзеі".

Дарэчы, пасля завяршэння турніру асноўны склад удзельнікаў канцэрту і лепшыя спартсмены спаборніцтваў наведаюць у інтэрнатах рабят, якія па розных прычынах не змаглі прыехаць у Мінск.

Нагадаем, галоўнымі памочнікамі арганізатараў спаборніцтваў выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК), Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", аддзел па справах моладзі Мінскай епархіі, Грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя традыцыйнага каратэ-до", Грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў" і многія іншыя.

Стужка навiн
0