Крыўко аб спрынце ў Оберхофе: я задаволеная вынікам

© Sputnik / Денис Костюченко / Перайсці ў медыябанкБеларуская біятланістка Ірына Крыўко
Беларуская біятланістка Ірына Крыўко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская біятланістка паскардзілася, што перад стартам не вельмі добра сябе адчувала.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Член беларускай жаночай зборнай па біятлоне Ірына Крыўко заявіла, што задаволеная сваім выступам у спрынце ў нямецкім Оберхофе, паведаміў тэлеканал "Матч ТБ".

Гонка чацвёртага этапу Кубка свету па біятлоне адбылася ў чацвер, 10 студзеня. Крыўко сярод беларусак паказала лепшы час - дыстанцыю ў 7,5 кіламетра яна прайшла без промахаў і на фінішы адстала ад пераможцы - італьянкі Лізы Вітоцы - на 21 секунду.

"Я задаволеная вынікам. Гэта нечакана для мяне, таму што было не вельмі добрае самаадчуванне", - сказала беларуская біятланістка.

Яна таксама адзначыла, што перад стартам баялася складанасцяў падчас гонкі - напярэдадні было вельмі ветрана. "Але сёння былі досыць камфортныя ўмовы. Не адчула таго надвор'я, якое пастаянна ў Оберхофе", - падзялілася біятланістка.

Як раней паведамляў Sputnik, срэбны медаль у спрынце заваявала францужанка Анаіс Шэвалье, бронзу - шведка Хана Эберг.

Астатнія беларускія біятланісткі размясціліся ў фінішным аркушы ніжэй за 25-ы радок, які заняла Дынара Алімбекава (без промахаў, +1: 09,4). Ірына Кручынкіна прайграла Вітоцы хвіліну і 20 секунд, стаўшы 30-й, Ганна Сола зрабіла два промахі і была толькі 53-й, Дар'я Юркевіч (2 промахі) - 76-й.

Спаборніцтвы ў Оберхофе працягнуцца яшчэ тры дні: у пятніцу 11 студзеня адбудзецца мужчынскі спрынт, у суботу 12-га - жаночая і мужчынская гонкі пераследу, ў нядзелю 13 студзеня - эстафеты.

Стужка навiн
0