https://bel.sputnik.by/20190111/Samaya-chornaya-kamedyya-spektakl-pa-pese-MakDonakha-pakazhuts-u-Kupalaskm-1039535903.html
"Самая чорная камедыя": спектакль па п’есе МакДонаха пакажуць у Купалаўскім
"Самая чорная камедыя": спектакль па п’есе МакДонаха пакажуць у Купалаўскім
Sputnik Беларусь
Драматурга і рэжысёра оскараноснага фільма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" Марціна МакДонаха называюць "сапраўднай сенсацыяй Еўропы". 11.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-11T13:29+0300
2019-01-11T13:29+0300
2023-07-26T09:29+0300
у беларусі
культура
навіны
афiша
мінск
купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
нацыянальны акадэмічны тэатр імя янкі купалы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101438/17/1014381778_0:111:3000:1799_1920x0_80_0_0_92d88145ca7eee405f5e9e26a0b03fc3.jpg
МІНСК, 11 сту - Sputnik. Прэм'ера спектакля "Вешальнікі" рэжысёра Віталя Краўчанкі адбудзецца на сцэне Купалаўскага тэатра 15 і 16 студзеня, паведамілі ў тэатры.Спектакль створаны па матывах п'есы вядомага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха, напісанай у 2015 годзе. Акрамя шэрагу п’ес, на якго рахунку тры поўнаметражныя фільмы - "Залегчы на дно ў Бруге", "Сем псіхапатаў" і "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры". Апошні сабраў некалькі статуэтак на ўручэнні прэміі "ОскарМ у 2018 годзе.МакДонаха называюць "сапраўднай сенсацыяй Еўропы", "цудам сучаснай сцэны", "галоўным драматургам ХХІ стагоддзя", які стаў першым драматургам з часоў Шэкспіра, чатыры п'есы якога адначасова ішлі ў рэпертуары Нацыянальнага Каралеўскага Тэатра ў Лондане.Марцін МакДонах ужо вядомы Купалаўскаму гледачу: на Малой сцэне некалькі год таму ішоў спектакль "Самотны Захад" у рэжысуры Паўла Харланчука-Южакова.Беларускі рэжысёр Віталь Краўчанка вядомы публіцы сваімі спектаклямі на розных тэатральных пляцоўках: Сучасны мастацкі тэатр і Альфа-тэатр у Мінску, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр. З Купалаўскім тэатрам рэжысёр супрацоўнічае ўпершыню.Дэкарацыі для спектакля стварыў народны мастак Беларусі, галоўны мастак Купалаўскага тэатра Барыс Герлаван.Сюжэт п'есы разгортваецца ў Лондане ў дзень адмены смяротнага пакарання. Галоўны герой – былы кат Гары – змяняе прафесію і адкрывае мясцовы паб. Журналісты англійскіх выданняў назвалі п'есу "самай чорнай камедыяй жанру".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20181222/Geta-s-pa-blatse-kamu--za-shto-ruchyl-Natsyyanalnuyu-teatralnuyu-premyu-1039275093.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101438/17/1014381778_267:0:2930:1997_1920x0_80_0_0_5feebfa62179527f261b42924b643017.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, навіны , афiша , мінск, купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць, нацыянальны акадэмічны тэатр імя янкі купалы
у беларусі, культура, навіны , афiша , мінск, купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць, нацыянальны акадэмічны тэатр імя янкі купалы
"Самая чорная камедыя": спектакль па п’есе МакДонаха пакажуць у Купалаўскім
13:29 11.01.2019 (абноўлена: 09:29 26.07.2023) Драматурга і рэжысёра оскараноснага фільма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" Марціна МакДонаха называюць "сапраўднай сенсацыяй Еўропы".
МІНСК, 11 сту - Sputnik. Прэм'ера спектакля "Вешальнікі" рэжысёра Віталя Краўчанкі адбудзецца на сцэне Купалаўскага тэатра 15 і 16 студзеня, паведамілі ў тэатры.
Спектакль створаны па матывах п'есы вядомага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха, напісанай у 2015 годзе. Акрамя шэрагу п’ес, на якго рахунку тры поўнаметражныя фільмы - "Залегчы на дно ў Бруге", "Сем псіхапатаў" і "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры". Апошні сабраў некалькі статуэтак на ўручэнні прэміі "ОскарМ у 2018 годзе.
МакДонаха называюць "сапраўднай сенсацыяй Еўропы", "цудам сучаснай сцэны", "галоўным драматургам ХХІ стагоддзя", які стаў першым драматургам з часоў Шэкспіра, чатыры п'есы якога адначасова ішлі ў рэпертуары Нацыянальнага Каралеўскага Тэатра ў Лондане.
Марцін МакДонах ужо вядомы Купалаўскаму гледачу: на Малой сцэне некалькі год таму ішоў спектакль "Самотны Захад" у рэжысуры Паўла Харланчука-Южакова.
Беларускі рэжысёр Віталь Краўчанка вядомы публіцы сваімі спектаклямі на розных тэатральных пляцоўках: Сучасны мастацкі тэатр і Альфа-тэатр у Мінску, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр. З Купалаўскім тэатрам рэжысёр супрацоўнічае ўпершыню.
Дэкарацыі для спектакля стварыў народны мастак Беларусі, галоўны мастак Купалаўскага тэатра Барыс Герлаван.
Сюжэт п'есы разгортваецца ў Лондане ў дзень адмены смяротнага пакарання. Галоўны герой – былы кат Гары – змяняе прафесію і адкрывае мясцовы паб. Журналісты англійскіх выданняў назвалі п'есу "самай чорнай камедыяй жанру".