У аўторак, 8 студзеня, на лёдзе "Мінск-Арэны" адбылася трэцяя і апошняя гульня хатняй серыі для мінскага "Дынама". У складаным матчы "зубры" змаглі абыграць славацкага "Слована" з лікам 5:3. У той жа час двума днямі раней у нядзелю, 6 студзеня, "дынамаўцы" саступілі на хатнім лёдзе маскоўскаму ЦСКА з лікам 1: 2. Усяго ў трох матчах хатняй серыі падапечныя Андрэя Сідарэнкі набралі два з шасці магчымых балаў.
Таксама 9 студзеня стала вядома, што мінскае "Дынама" развіталіся з нападаючым Арцёмам Арцёмавым. Пагадненне з расіянінам было падпісана летам мінулага года. У складзе "бела-сініх" 21-гадовы форвард правёў усяго дзесяць матчаў, у якіх не набраў ніводнага бала. У выніку яго кантракт з "зубрамі" быў скасаваны па пагадненні бакоў.
У пятніцу, 11 студзеня, у "Дынама" пачалася выязная серыя: спачатку "зубры" згуляюць з "Металургам", затым 13 студзеня - з ЦСКА. Пакуль мінчане пасля 46 праведзеных матчаў займаюць дзесятае месца на Захадзе з 32 ачкамі. Ад зоны плэй-оф каманду аддзяляюць 14 балаў.
Поўную версію размовы з кіраўніком прэс-службы мінскага "Дынама" Раманам Стронгіным ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.