Адміністрацыя прэзідэнта адмовіла Скардзіна ў стварэнні "Спорт ФМ"

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкАдміністрацыя прэзідэнта адмовіла Скардзіна ў стварэнні "Спорт ФМ"
Адміністрацыя прэзідэнта адмовіла Скардзіна ў стварэнні Спорт ФМ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адной з прычын, на думку алімпійскай чэмпіёнкі, стала немэтазгоднасць праекта.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі адмовіла алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна ў стварэнні спартыўнай радыёстанцыі "Спорт ФМ", пра гэта былая біятланістка распавяла ў эфіры тэлеканала СТБ.

Летам мінулага года Скардзіна абвясціла аб завяршэнні кар'еры. У кастрычніку з'явілася інфармацыя, што экс-біятланістка ўзначаліць новую радыёстанцыю, якая будзе спецыялізавацца на спорце. Сярод заснавальнікаў "Спорт ФМ" значыліся вядомыя беларускія атлеты.

"Цяпер, на жаль, гэты этап для нас скончыўся. Не так, як мы чакалі. З Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня. Нам адмовілі", - сказала Скардзіна.

Яна патлумачыла, што ў Мінінфарме ім сказалі абавязкова напісаць ліст у прэзідэнцкую Адміністрацыю. Па словах Скардзіна, без адказу чыноўнікаў нічога не можа быць.

"Мы чулі розныя меркаванні. Яны былі ў асноўным аб немэтазгоднасці гэтага праекта. Наколькі я зразумела, у нас ёсць ужо шмат радыёстанцый", - дадала Скардзіна.

Раней экс-біятланістка у інтэрв'ю "Прессболу" казала, што спартыўная радыёстанцыя для Беларусі проста неабходная. Яна адзначала, што пэўная рызыка ў стварэнні новага СМІ ёсць, але сабралася добрая каманда, якая здольная даць добры вынік.

У цяперашні час у Беларусі працуюць каля 30 радыёстанцый, без уліку рэгіянальных. Сярод іх няма ніводнай спартыўнай хвалі.

Стужка навiн
0