МІНСК, 14 сту - Sputnik. Прадстаўнікі краін - удзельніц "Еўрабачання-2019" і конкурсныя песні павінны быць вядомыя да 10 сакавіка, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (ЕВС).
Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Свой удзел у шоу пацвердзілі 42 краіны, у тым ліку і Беларусь.
Згодна з календаром нацыянальных адбораў на "Еўрабачанне", апублікаванаму ЕВС, усе краіны-ўдзельніцы павінны падаць у арганізацыю інфармацыю аб выбраных артыстах і кампазіцыях не пазней за 10 сакавіка.
Літаральна за дзень да гэтага, 9 сакавіка, свайго прэтэндэнта назаве традыцыйная фаварытка конкурсу - Швецыя. Тэрміны нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі, а таксама ўмовы яго правядзення пакуль не апублікаваныя.
Няма дакладнай даты і таго, калі свайго прадстаўніка для "Еўрабачання" назаве Расія. Мяркуецца, што абвешчана імя канкурсанта можа быць у канцы студзеня, аднак іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.