Australian Open: Вікторыя Азаранка прайграла ў стартавым матчы

© REUTERS / ADNAN ABIDIТэнісістка Вікторыя Азаранка пакідае корт
Тэнісістка Вікторыя Азаранка пакідае корт - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Паражэнне беларускі для заўзятараў стала сюрпрызам, паколькі яе саперніца (110-ы нумар рэйтынгу) не праходзіла далей трэцяга раунда на турнірах Вялікага шлема.

Беларус Ілья Івашка выйшаў у другі раўнд Australian Open - Sputnik Беларусь
Беларус Ілья Івашка выйшаў у другі раўнд Australian Open
МІНСК, 15 сту - Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 53-і радок рэйтынгу WTA, няўдала стартавала на тэнісным турніры Australian Open, прайграўшы ў сваім стартавым паядынку немцы Лауры Зігемунд - 7:6 (7:5), 4:6, 2:6.

Паражэнне беларускі для заўзятараў стала сюрпрызам, паколькі яе саперніца (110-ы нумар рэйтынгу) не праходзіла далей трэцяга раунда на турнірах Вялікага шлема. Іх сустрэча доўжылася амаль тры гадзіны.

Першы сэт беларуска выйграла на тай-брэйку 7:6 (7:5), аднак наступныя два прайграла - 4:6 і 2:6.

Вікторыя выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе, аднак працягне выступ у парным ў дуэце з аўстралійкай Эшлі Барці. У першым паядынку іх саперніцамі стануць кітаянкі Шуай Пэн/Чжаосюань Ян.

Стужка навiн
0