МІНСК, 15 сту - Sputnik. Падчас правядзення Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў кафэ і рэстаранах Мінска можна будзе пакаштаваць стравы з літаратурных твораў, у першую чаргу з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа, якую называюць энцыклапедыяй народнага жыцця, паведамілі арганізатары выставы.
6 лютага ў Мінску ў 26-ы раз адкрыецца Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У гэтым годзе ў ёй прымуць удзел 35 краін. У рамках праграмы не толькі традыцыйныя прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі, але і нямала дыскусій, сумесных літаратурных праектаў.
А сама выстава будзе пачынацца ўжо ў аўтобусах - на некалькі дзён у грамадскім транспарце, які будзе курсіраваць у раёне "БелЭкспа", загучаць вершы.
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведвальнікі выставы змогуць сабраць "мірны" танк з кніг.
Выстава будзе доўжыцца да 10 лютага, уваход на яе будзе бясплатным.