МІНСК, 15 сту - Sputnik. Жыхарка ЗША зладзіла міні-бібліятэку ў ствале дрэва і выратавала яго ад высечкі, паведамляе партал Bookstr.
Мастачка Армітаж Ховард з штата Айдаха так уразілася вынікамі сваёй працы, што падзялілася фатаздымкамі ў сацсетцы Facebook.
Гэтым здымкам падзяліліся ўжо больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Жанчына распавяла, што таполя расла побач з яе домам, яна амаль засохла, галінкі падалі на дарогу, у мэтах бяспекі яго планавалі ссекчы.
Аднак Ховард, якая даўно марыла аб казачным доміку, прапанавала спілаваць верхнюю частку дрэва, а ў ствале уладкаваць бібліятэку. Зверху зрабілі дах, а ўнутры - паліцы з кнігамі.
Прыйсці сюды і ўзяць кнігу могуць усе жадаючыя, трэба толькі пакінуць сваю наўзамен.