МІНСК, 15 сту - Sputnik. Ідэі і рэкамендацыі ўдзельнікаў Гайдараўскага форуму будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню стратэгічных задач, якія стаяць перад Расіяй, заявіў у сваім звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Гайдараўскі форум праходзіць у Маскве штогод, пачынаючы з 2010 года. Традыцыйна сярод удзельнікаў мерапрыемства - топавыя чыноўнікі і эксперты. Да ўдзельнікаў форуму звярнуўся і расійскі лідар.
"Усе гэтыя гады Гайдараўскі форум з'яўляецца адной з найбольш аўтарытэтных дыскусійных пляцовак, на якой абмяркоўваюцца ключавыя сацыяльна-эканамічныя праблемы сучаснасці, прапануюцца перспектыўныя шляхі іх вырашэння", - зачытаў на форуме зварот прэзідэнта першы віцэ-прэм'ер Антон Сілуанаў.
Пуцін таксама адзначыў: форум нязменна прыцягвае ўвагу вядомых расійскіх і замежных навукоўцаў, палітыкаў і прадпрымальнікаў.
"Лічу тэму цяперашняга форуму "Расія і свет: нацыянальныя мэты развіцця і глабальныя трэнды" выключна важнай і запатрабаванай. Упэўнены, што ідэі і рэкамендацыі удзельнікаў сустрэчы будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню стратэгічных задач, якія стаяць перад нашай краінай, павышэнню яе ролі ў інтэграцыйных працэсах, міжнародным, эканамічным тэхналагічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве", - упэўнены прэзідэнт Расіі.
Праходзіць Гайдараўскі форум у Маскве з 15 па 17 студзеня. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ (РАНГіДС), Інстытут эканамічнай палітыкі імя Гайдара і Асацыяцыя інавацыйных рэгіёнаў Расіі. Агенцтва РІА "Новости" медыягрупы "Расія сёння" з'яўляецца афіцыйным інфармацыйным партнёрам форуму.