МІНСК, 16 сту - Sputnik. Аляксандра Сасновіч (31 у рэйтынгу WTA) атрымала перамогу над эстонскай тэнісісткай Анэт Кантавейт (20 WTA) і выйшла ў трэці круг Australian Open.
Матч завяршыўся з лікам 6:3, 6:3.
18 студзеня Аляксандр Сасновіч сустрэнецца з 27-гадовай расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай, якая перамагла ў матчы другога раўнду галандку Кікі Бертэнс.
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе - першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема. Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае $ 44,5 млн.
Australian Open завершыцца 27 студзеня.