МІНСК, 16 сту - Sputnik. Афіцыйныя аўтадылеры ў Беларусі за 2018 год прадалі амаль 53 тысячы новых аўтамабіляў, што напалову больш, чым у папярэднім, распавялі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
Больш за ўсё у 2018 годзе попытам карысталіся аўтамабілі Renault (11,3 тысяч), Lada (10,4 тысяч), Volkswagen (6,9 тысяч), Geely (3,3 тысяч), замыкаюць топ-10 машыны маркі Ford (1,1 тысяч).
Таксама ў спісе самых папулярных мадэляў лідзіруюць Lada Vesta, Volkswagen Polo і Renault Logan, Geely Atlas.
З іх 59% новых аўтамабіляў набылі фізічныя асобы, 41% - юрыдычныя асобы.
У Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі таксама адзначылі, што дасягнуты прырост продажаў па выніках мінулага года ў 54% адсотка можна назваць гістарычным максімумам для мясцовага афіцыйнага аўтарытэйла. Павялічыць продаж новых аўто атрымалася за кошт прывабных для людзей умоў крэдытавання і лізінгу.