Дакар 2019: Вязовіч на восьмым этапе фінішаваў трэцім

© Photo : МАЗ-СПОРТавто Сяргей Вязовіч барціруе кола
Сяргей Вязовіч барціруе кола - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У грузавым заліку змяніўся лідар, але не каманда - зараз гэта Дзмітрый Сотнікаў на Камазе.
МІНСК, 16 сту - Sputnik. Экіпаж лідара каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча фінішаваў трэцім на восьмым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019", сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.
Этап пачынаўся масавым стартам "пяцёрак" ад кожнай катэгорыі. У грузавікоў былі па адным МАЗе і КамАЗе і тры Iveco. У Вязовіча атрымлівался некаторы час лідзіраваць у сваёй пяцёрцы, аднак яго час удалося перакрыць Дзмітрыю Сотнікаву з "КАМАЗ-МАЙСТАР" і Тону Ван Генунтэну на Iveco, якія стартавалі пазней.
За два этапы да фінішу "Дакара" экіпаж Вязовіча займае сёмы радок у заліку грузавікоў з адставаннем ад новага лідара, Дзмітрыя Сотнікава, крыху больш чым на шэсць гадзін. МАЗ Аляксандра Васілеўскага палепшыў свае пазіцыі, цяпер ён дзявяты. Аляксея Вішнеўскага няма ў генеральнай класіфікацыі.
У заліку пазадарожнікаў лідар не мяняўся ўжо даўно - гэта катарац Насэр Аль-Атыя, другі - іспанец Нані Рома, трэцяе месца займае француз Себасцьян Лёб, які выйграў 8-й этап. У матацыклістаў на першае месца вырваўся аўстраліец Тобі Прайс, другое месца - у чылійца Пабла Куінтанільі, трэці - Аўстрыец Маціяс Уокнер. У квадрацыклаў тройка лідараў ранейшая - гэта аргентынцы Кавігліаса, Ферыёлі і Галега.
Дзевяты, перадапошні, этап стартуе ў чацвер і пройдзе ў ваколіцах горада Піска.
Стужка навiн
0