МІНСК, 16 сту - Sputnik. Заўзятаркі не змаглі падзяліць сувенір ад першай ракеткі Беларусі Арыны Сабаленка на Australian Open, піша журналіст Джэд Зэтцэр у сваім Twitter.
Сёння беларуска, перамогшы ў 1/32 фіналу брытанку Кэці Боултэр, упершыню ў кар'еры выйшла ў трэці раўнд турніру. Наступнай саперніцай Сабаленка будзе амерыканка Аманда Анісімаў.
This is the greatest thing I’ve seen at the #AusOpen !
— Jedd Zetzer (@JeddZetzer) 16 января 2019 г.
Two old ladies fighting over Aryna Sabalenka’s headband, which she threw into the crowd! 😂
Security came and escorted both women from the stadium. They also took the headband away as neither of the ladies would let go. pic.twitter.com/tv0I2mdaTt
"Гэта самае лепшае, што я бачыў на Australian Open. Дзве бабулькі змагаюцца за павязку Арыны Сабаленка, якую яна кінула ў натоўп", - напісаў журналіст.
Ён дадаў, што разняць жанчын атрымалася толькі ў ахоўнікаў, якія забралі павязку і адвялі заўзятарак з трыбун.
Нагадаем, у 1/16 фіналу прайшла яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч. Наступнай яе саперніцай стане расіянка Анастасія Паўлючэнкава.