Нераспрададзеныя навагоднія ёлкі атрымалі ў выглядзе пачастунка жывёлы з заапарка ў Маскве і былі вельмі задаволеныя.
Як вядома, ігліцай набіваюць сабе жывот толькі казачныя Мумi-тролі. Але насельнікам звярынца ялінкі таксама ў радасць. Яны точаць аб іх зубы, масажуюць дзясны ці проста атрымліваюць задавальненне ад зялёных лясных прыгажунь. Такому падарунку рады і парнакапытныя, і прыматы, і белы мядзведзь, і нават тыгр.
Нераспрададзеныя елі прывозяць у Маскоўскі заапарк ужо некалькі гадоў. На жаль, аддаць "на з'ядзенне" сваю прыгажуню з дома ў парк нельга: жывёлам падыходзяць толькі свежыя ялінкі, якія не высахлі, не стаялі ў цяпле, не былі ўпрыгожаны мішурой і нічым не апрацоўваліся.

Жывёлы ў Маскоўскім заапарку атрымалі ў выглядзе пачастунка нераспрададзеныя навагоднія ёлкі.

Дагестанскія туры больш за іншых узрадаваліся падарунку.

Мандрыл каштуе іглічныя галінкі.

Як вядома, ігліцай набіваюць сабе жывот толькі казачныя Мумi-тролі. Але альпакам ялінкі таксама ў радасць.

Нераспрададзеныя елі прывозяць у Маскоўскі заапарк ўжо некалькі гадоў.

Такому падарунку рады і парнакапытныя, і прыматы, і белы мядзведзь.

Амурскі тыгр яшчэ вырашыў, што рабіць з падарункам.

Вінтарогі казёл ужо рассмакаваў сасну.

На жаль, аддаць "на з'ядзенне" сваю прыгажуню з хаты ў заапарк нельга.

Жывёлам падыходзяць толькі свежыя ялінкі, якія не высахлі, не стаялі ў цяпле, не былі ўпрыгожаны мішурой і нічым не апрацоўваліся.

Для млекакормячага дамана Бруса ёлка патрэбна, хутчэй, для сузірання.

Усяго насельнікам Маскоўскага заапарка падарылі больш за тысячу ёлак.