Пагадненне па візах Беларусь і Расія падпішуць у бліжэйшы час

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч
Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грамадзяне трэціх краін пасля падпісання змогуць пры наяўнасці візы, выдадзенай беларускім або расійскім бокам, бесперашкодна падарожнічаць па Саюзнай дзяржаве.

МІНСК, 17 сту - Sputnik. Пагадненне аб узаемным прызнанні візаў паміж Расіяй і Беларуссю можа быць падпісана ў бліжэйшы час, сказаў у эфіры "Расія 24" расійскі пасол Міхаіл Бабіч.

"Па настойлівай просьбе нашых беларускіх партнёраў мы за вельмі кароткі тэрмін правялі па пагадненні аб узаемным прызнанні візаў працу ў Расіі сярод органаў выканаўчай улады, якія ў гэтым задзейнічаны", - адзначыў дыпламат.

Беларускі і расійскі сцягі - Sputnik Беларусь
Масква і Мінск цалкам "дашліфавалі" праект пагаднення аб прызнанні візаў

Пры гэтым, паводле яго слоў, ішла праца па ўзгадненні ўсіх этапаў і элементаў гэтага дагавора і правядзенні ўнутрыдзяржаўных працэдур. Такая ж праца вялася і з беларускага боку.

"Мы рабілі гэта сумесна, але, на жаль, на пэўным этапе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў Беларусі некалькі зацягнуліся. Таму пагадненне, як мы меркавалі, да канца года падпісана не было", - распавёў Міхаіл Бабіч.

Пасля чаго нагадаў, што "прэзідэнт Беларусі сказаў, што гэта тэхнічнае пытанне, значыць, пагадненне праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры. І калі гэта так, то яно ў бліжэйшы час, вядома ж, можа быць падпісана".

На яго думку, падпісанне гэтага дакумента мае не толькі эканамічнае, але і важнае палітычнае значэнне для Саюзнай дзяржавы, таму што гэта першы юрыдычны акт Саюзу Расіі і Беларусі, які тычыцца не толькі грамадзян і суб'ектаў эканомікі, але прымаецца ў інтарэсах трэціх краін.

Пасля падпісання пагаднення замежнікі змогуць з візай адной з дзяржаў спакойна падарожнічаць, а юрыдычныя асобы - перамяшчаць транзітныя грузы.

"Гэта прарыўное пагадненне, спадзяюся, што ў бліжэйшы час яно будзе падпісана", - падсумаваў пасол Расіі ў Беларусі.

Стужка навiн
0