Беларусі не даюць акрэдытаваць сваю антыдопінгавую лабараторыю

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкПраца антыдопінгавай лабараторыі. Архіўнае фота
Праца антыдопінгавай лабараторыі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас II Еўрапейскіх гульняў допінг пробы атлетаў будуць вазіць на праверку за мяжу.

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Допінг-пробы атлетаў падчас II Еўрапейскіх гульняў будуць адпраўляць на праверку за мяжу, бо Беларусі не даюць акрэдытаваць уласную антыдопінгавую лабараторыю, распавёў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik начальнік аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак.

НАК Беларусі запланаваў некалькі буйных мерапрыемстваў на 2019 г. - Sputnik Беларусь
НАК Беларусі запланаваў некалькі буйных мерапрыемстваў на 2019 год

Пры гэтым у НАК спрабуюць падстаўляць плячо Нацыянальнаму антыдопінгаваму агенцтву, таму што "маючы такую лабараторыю, гэта памяншае выдаткі на працэдуру допінг кантролю".

Акрэдытацыя лабараторыі дазволіла б таксама атрымліваць сродкі ад працы са спартыўнымі арганізацыямі краін - удзельніц СНД. Але, па словах прадстаўніка НАК, гэта набалелая тэма, бо на акрэдытацыю лабараторыі накладзена табу.

"Як бы мы не спрабавалі на розных узроўнях падняць гэтае пытанне, у тым ліку, што вось мы праводзім Еўрапейскія гульні, і дайце нам разгрузіць фінансавы складнік, тыя ж самыя пробы. Бо іх трэба адпраўляць у акрэдытаваную лабараторыю, а маскоўская лабараторыя замарожаная ў плане акрэдытацыі", - растлумачыў Даўгалёнак.

Таму даводзіцца карыстацца паслугамі лабараторый за мяжой, што з'ядае дадатковыя сродкі за растаможку і хуткасць дастаўкі пробы.

"Яны проста кажуць, што ўмоўна ў іх ёсць 30 лабараторый па ўсім свеце і больш ліцэнзій яны не раздаюць", - рэзюмаваў прадстаўнік НАК.

Пры гэтым у беларускім спорце праблема допінгу цяпер востра не стаіць, а колькасць выпадкаў ужывання забароненых прэпаратаў атлетамі Беларусі ў апошнія гады толькі зніжалася.

Стужка навiн
0