Дзіцячае "Еўрабачанне - 2019" пройдзе ў Кракаве

© Photo : Junior EurovisionСцэна зіцячага Еўрабачання, архіўнае фота
Сцэна зіцячага Еўрабачання, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Як чакаецца, прыме конкурс Tauron Arena, якая ўмяшчае да 22 тысяч гледачоў.

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Кракаве, заявіў у эфіры польскага тэлебачання гендырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза Ноэль Керан.

Прадстаўнік дзіцячага Еўрабачання-2018 ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі - Sputnik Беларусь
Дзіцячае "Еўрабачанне" глядзелі больш за 1,3 мільёна беларусаў

У адрозненні ад дарослага "Еўрабачання", перамога ў дзіцячым песенным спаборніцтве не дае аўтаматычнае права правядзення мерапрыемства, аднак у гэтым годзе ўсе супала: неўзабаве пасля перамогі прадстаўніцы Польшчы Раксаны Венгель на шоу 2018 года менавіта гэтую краіну вызначылі як гаспадыню конкурсу наступнага года.

Горад, у якім пройдзе дзіцячае "Еўрабачанне-2019", некаторы час трымаўся ў таямніцы. Аднак гендырэктар ЕВС Ноэль Керан распавёў аб абранай сталіцы конкурсу ў эфіры мясцовага тэлебачання.

"Гэта фантастычная падзея, якая пройдзе ў Кракаве. Не магу дачакацца", - заявіў ён.

Якія яшчэ краіны падавалі заяўкі на правядзенне дзіцячага "Еўрабачання-2019", не паведамляецца. Як раней заяўлялі на "Першым канале", Расія таксама планавала прапанаваць арганізаваць шоу, аднак ці была пададзеная афіцыйная заяўка, не вядома.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" адбылося ў лістападзе ў Мінску. Шоу запомнілася ўзроўнем арганізацыі і рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў - за перамогу змагаліся прадстаўнікі 20 краін. Дакладная дата правядзення конкурсу у 2019 годзе пакуль не абвешчаная.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі