Эпідэміёлагі распавялі пра сезонныя захворванні ў Беларусі

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкРтутны градуснік для вымярэння тэмпературы
Ртутны градуснік для вымярэння тэмпературы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Медыкі адзначаюць, што адзінкавыя выпадкі грыпу выяўляюцца толькі ў непрышчэпленых пацыентаў, беларусы часцей хварэюць на вірусы негрыпознай этыялогіі.

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Сезоннае захворванне на ВРІ знаходзіцца ў Беларусі на неэпідэмічным узроўні, сведчыць маніторынг эпідэміёлагаў РЦГЭіГЗ.

Гарады свету. Віцебск - Sputnik Беларусь
СААЗ назвала галоўныя пагрозы здароўю людзей у 2019 годзе

І хоць у паліклініках чэргі прыкметна павялічыліся, па словах спецыялістаў, часцей за ўсё беларусы пакутуюць ад вірусаў негрыпознай этыялогіі.

Больш за ўсё хварэюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў - на іх долю прыпадае 62,7% усіх хворых.

Лабараторныя даследаванні выяўляюць у Беларусі адзінкавыя выпадкі цыркуляцыі вірусаў грыпу А (H1N1, H3N2) - часцей за ўсё іх рэгіструюць у непрышчэпленых ад грыпу пацыентаў.

Што ж тычыцца больш сур'ёзных формаў грыпу, у прыватнасці аналагаў вірусаў з антыгеннай структурай А (H1N1) 09, то яны ўваходзяць у склад усіх супрацьгрыпозных вакцын, якія ўжываюцца ў Беларусі ў апошнія гады і на думку эпідэміёлагаў, беларусам не пагражае.

Сур'ёзны рост захворвання на грып фіксуецца ў многіх Еўрапейскіх краінах, у тым ліку на Украіне - эпідэмія грыпу там аб'яўлена ў чатырох абласцях, дзве з якіх мяжуюць з Беларуссю.

У Ісландыі, Нарвегіі, Партугаліі, Швецыі і Турцыі ў апошнія тыдні адзначаецца шырокае распаўсюджванне вірусаў грыпу. У Грузіі з-за свінога грыпу памерла 15 чалавек.

Узровень вакцынацыі насельніцтва ў Беларусі ў гэтым сезоны быў досыць высокім і па прагнозах эпідэмія грыпу нам не пагражае, але медыкі нагадваюць аб прафілактычных мерах, якія неабходна выконваць у сезон ўздыму захворвання - часцей мыць рукі, пазбягаць месцаў вялікага збору людзей і пры першых прыкметах хваробы па магчымасці заставацца дома.

Стужка навiн
0