Лукашэнка ўпэўнены ў самаахвярнасці беларускіх ратавальнікаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСупрацоўнікі МНС Беларусі
Супрацоўнікі МНС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віншаванне ў адрас супрацоўнікаў МНС ад імя беларускага лідара зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе ў міністэрстве.

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншавальны адрас супрацоўнікам і ветэранам надзвычайных службаў з нагоды прафесійнага свята - Дня выратавальніка і 20-годдзя стварэння органаў і падраздзяленняў па НС у Беларусі.

Віншаванне ад імя Аляксандра Лукашэнкі зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў цяперашні час беларускія ратавальнікі выконваюць сваю справу аператыўна і на самым высокім узроўні. Такім чынам, яны годна працягваюць традыцыі папярэдніх гадоў службы.

"Ваша праца - гэта цяжкая праца, звязаная з рызыкай для жыцця, якая патрабуе значных фізічных і маральных высілкаў", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Паводле яго слоў, беларускім ратавальнікам даверылі берагчы жыццё і здароўе грамадзян, аб'екты айчыннай эканомікі і інтарэсы краіны ад агню, стыхіі і катастроф. Беларусы ў цяжкія хвіліны знаходзяць у ратавальнікаў падтрымку.

Лукашэнка перакананы, што мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць беларускіх ратавальнікаў, як і раней, будуць служыць надзейнай заслонай на шляху любых надзвычайных сітуацый.

Стужка навiн
0