Відэа

Відэафакт: беларусы здабываюць нафту на новым радовішчы ў Расіі

Падпісацца
Даччыная кампанія "Беларуснафты" не першы год працуе на бязмежных прасторах Сібіры. Як беларускія спецыялісты здабываюць "чорнае золата" глядзіце на відэа Sputnik.

На стары Новы год нафтавая кампанія "Янгпур" адкрыла ў Расіі Багданаўскае радовішча. Яно дае каля 80 тон нафты ў суткі фантанным спосабам.

Цяпер спецыялісты расійскага актыву "Беларуснафты" разлічваюць здабыць з сібірскіх нетраў ад 200 да 600 тысяч тон нафты.

Беларускія геолагі адзначаюць, што асвойваць свідравіну было няпроста, і для гэтага нават прыйшлося прасвідраваць бакавы ствол агульнай працягласцю 2 тысячы 365 метраў.

Цяпер расійская "дачка" беларускай кампаніі распрацоўвае Ізвесцінскае, Усходне-Ізвесцінскае і яшчэ некалькі радовішчаў.

Стужка навiн
0