Азаранка і Барці зняліся з удзелу ў матчы парнага разраду Australian Open

© AP / Jason DeCrowБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці не выйшлі на матч парнага разраду турніру з-за магчымага недамагання аўстралійскай тэнісісткі.

МІНСК, 19 сту - Sputnik. Дуэт Вікторыі Азаранка і Эшлі Барці абвясціў аб завяршэнні ўдзелу ў парным разрадзе турніру Вялікага шлема Australian Open.

Тэнісныя ракеткі і мячы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Сабаленка і Сасновіч выбылі з адзіночнага разраду Australian Open

Беларуская і аўстралійская тэнісісткі не выйшлі на матч 1/16 фіналу турніру Вялікага шлема. Ім было залічана тэхнічнае паражэнне. Тандэм Алісан Рыск і Джэніфер Брэдзі, з якім павінны былі пазмагацца Азаранка і Барці, без бою выйшаў у наступны круг турніру, дзе сустрэнецца з амерыканкай Ніколь Мелікар і чэшкай Кветай Пешке.

Афіцыйная прычына адмовы ад удзелу ў гульні беларуска-аўстралійскага дуэта не агучвалася, але ў суполцы фанатаў Вікторыі Азаранка пішуць, што прычынай адмовы ад барацьбы стала траўма жывата Эшлі Барці. Разам з тым, аўстралійка працягвае ўдзел у адзіночным разрадзе турніру - яна павінна сустрэцца ў 1/8 з расійскай тэнісісткай Марыяй Шарапавай.

Для Вікторыі Азаранка цяперашні турнір Вялікага шлема атрымаўся па-сапраўднаму драматычным - упершыню з 2006 года яна не змагла пераадолець першы круг Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі тэнісістка нават расплакалася. Магчыма, на маральны стан спартсменкі паўплывала даўняя цяжба з бацькам яе дзіцяці аб апецы над малым. Літаральна напярэдадні старту Вялікага шлема мужчына ініцыяваў новае судовае разбіральніцтва.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі