З вечара пятніцы мінчане пачалі прымаць удзел у абрадзе вадохрышчанскіх купанняў. Месцы для купанняў былі абсталяваны ля ўсіх выратавальных станцый "ТРВАД", у тым ліку на вадасховішчы Вяча і Камсамольскім возеры. Вялікае свята Вадохрышча адзначаецца 19 студзеня - існуе цэлы шэраг традыцый святкавання, з якімі можна азнаёміцца тут.
Напярэдадні вечарам фотакарэспандэнт Sputnik паглядзеў, як праходзяць купанні на Вячы, а ў суботу назіраў за жадаючымі здзейсніць абрад на Камсамольскім возеры. Сярод адважных была і карэспандэнт агенцтва Юлія Балакірава.
Жадаючых акунуцца днём на Камсамольскім возеры, па яе словах, было няшмат. Чэргаў не было. Побач дзяжурылі супрацоўнікі ТРВАД, ратавальнікі і міліцыя.
Праваслаўныя вернікі яшчэ могуць паспець акунуцца ў палонку, калі прыйдуць у любое з падрыхтаваных месцаў да поўначы суботы.