МІНСК, 20 сту - Sputnik. Беларускія спарткомплексы "Лагойск" і "Сілічы" прызнаныя лепшымі зімовымі курортамі СНД па выніках апытання, якое правяло ў інтэрнэце расійскае аналітычнае агенцтва ТурСтат.
Апытанне было прымеркавана да Сусветнага дня снегу, які адзначаецца 20 студзеня. За беларускія курорты прагаласавалі 32% апытаных.
Айчынныя комплексы апярэдзілі казахскі курорт Чымбулак, за які аддалі свае галасы 23% удзельнікаў апытання.
За курорты Шахдаг і Туфандаг у Азербайджане прагаласавалі 16% галасоў. Яшчэ 8% удзельнікаў апытання назвалі лепшым курорт Цахкадзор, які знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Ерэвана ў Арменіі, 6% - курорт Каракол ў Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана. Нарэшце, 5% галасоў сабраў курорт Чымган, размешчаны ў 80 кіламетрах ад Ташкента ва Узбекістане.
Вялікае свята з нагоды Сусветнага дня снегу адбудзецца ў нядзелю яшчэ ў адным беларускім гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна". Запланаваны дзіцячыя спаборніцтвы па горных лыжах і сноўбордзе, а таксама вялікая культурна-забаўляльная праграма.