Беларускія біятланісты не выступяць на Кубку IBU

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкВінтоўкі ў пірамідзе, архіўнае фота
Вінтоўкі ў пірамідзе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэнерскі штаб прыняў рашэнне сканцэнтравацца на падрыхтоўцы да будучых ЧС сярод юніёраў і ЧЕ.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Зборная Беларусі на выступіць на шостым этапе Кубка IBU у швейцарскім Ленцэрхайдзе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).

24 студзеня Ленцэрхайдзе прыме Кубак IBU. Праграму спаборніцтваў адкрые жаночы спрынт.

"На шостым этапе Кубка IBU у швейцарскім Ленцэрхайдзе беларуская зборная не выступіць", - распавялі ў БФБ.

Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што рашэнне было прынята ў сувязі з падрыхтоўкай да юніёрскага чэмпіянату свету і чэмпіянату Еўропы.

А вось нацыянальная каманда ўдзел у шостым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы возьме. У заяўку мужчынскай каманды патрапілі Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Раман Ялетнаў. У складзе жаночай Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны.

Шосты этап КС стартуе 24 студзеня. Першая гонка - жаночы спрынт.

Стужка навiн
0