Дзіўны тавараабарот: беларускія лісічкі і слімакі на сталах французаў

© Pixabay / BarbroforsbergЛісічкі, архіўнае фота
Лісічкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У французскім горадзе Вільру ў 2018 годзе з'явіўся цэлы квартал беларускіх дамоў, якія вырабляюць у Шклове. Экс-пасол Павел Латушка расказаў, чым гандлююць краіны адзін з адным.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Азотныя і калійныя ўгнаенні з'яўляюцца асноўнымі пазіцыямі беларуска-французскага тавараабароту, распавёў экс-пасол Беларусі ў Французскай Рэспубліцы Павел Латушка ў інтэрв'ю французскаму выданню "Перспектыва".

Беларусь адкрыла ганаровае віцэ-консульства на курорце Францыі - Sputnik Беларусь
Беларусь адкрыла ганаровае віцэ-консульства на курорце Францыі

Але гэта не адзінае, чым гандлюе Беларусь з Францыяй. На сталах французаў можна сустрэць беларускія лісічкі і нават слімакоў. Усяго ж гаворка ідзе пра 250 таварных пазіцый - ад стратэгічных тавараў да тавараў бытавога спажывання.

"Беларускі металургічны завод пастаўляе ў Францыю прадукцыю, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці колавых шын Michelin. Прадукцыя дрэваапрацоўкі - адзін з драйвераў росту", - распавёў Латушка, які на момант гутаркі знаходзіўся ў статусе Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Францыі (15 студзеня стала вядома, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў на гэтую пасаду Ігара Фісенку).

У 2018 годзе ў горадзе Вільру ў Латарынгіі адкрылі квартал беларускіх дамоў. Семдзесят адзін дом быў выраблены ў Шклове і носіць імя француза Жана Жылібера, які стварыў у беларускім Гродне батанічны сад, медыцынскую акадэмію, акушэрскую і ветэрынарную школы, бальніцу. Латушка распавёў, што ў бліжэйшы час бакі спадзяюцца падпісаць кантракт на пастаўку беларускай пліткі для аздаблення гэтых дамоў.

У студзені-кастрычніку 2018 года аб'ём узаемнага гандлю ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на 10,6% і дасягнуў 322,5 мільёна долараў, распавёў Латушка ў інтэрв'ю французскаму выданню "Перспектыва".

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка - Sputnik Беларусь
Латушка: мы падарылі многіх дзеячаў культуры суседзям

Беларускі экспарт у Францыю павялічыўся на 9,8% і склаў 57,5 мільёна долараў, распавёў Латушка.

"Для сістэмнай работы ў сферы гандлю і інвестыцый мы стварылі і задзейнічаем практычна ўвесь класічны інструментарый - <...> міжурадавую эканамічную камісію, галіновыя рабочыя групы. Арганізавана 5 двухбаковых бізнес-форумаў, 55 эканамічных прэзентацый у рэгіёнах, выдаюцца інфармацыйныя матэрыялы на французскай мове, выкарыстоўваюцца інтэрнэт-рэсурсы ", - адзначыў Латушка.

Пры падтрымцы пасольства створана беларуска-французская асацыяцыя развіцця эканамічнага супрацоўніцтва BelFrantorginvest. Дыпламат мяркуе, што структура можа стаць своеасаблівым беларуска-французскім дзелавым клубам.

Беларусь і Францыя належаць да розных палітычных і эканамічных саюзаў, але блізкія гістарычна і тэрытарыяльна, перакананы экс-пасол. Многія помнікі XV-XVI стагоддзяў на беларускай зямлі ўзведзены пад уплывам французскіх архітэктараў, а ў Нясвіжскім палацы, якія ўваходзяць у спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, вялікі парадны двор выкананы ў традыцыях французскага Рэнесансу. Мэблю для Мірскага замка выраблялі французскія майстры.

Стужка навiн
0