Месяц, апускаючыся ў цень Зямлі, не знік цалкам, а набыў чырвоны колер: першае зацьменне 2019 года назвалі "Крывавая воўчая суперпоўня". 21.01.2019, Sputnik Беларусь
У гэтую ноч адбылося поўнае месяцовае зацьменне, якое назіралася практычна па ўсім свеце. Цікава, што Месяц не зусім быў заценены Зямлёй, нейкая частка святла пераламлялася ў атмасферы Зямлі і накіроўвалася ў бок спадарожніка. Гэтым і тлумачыцца такое яркае адценне.Акрамя таго, Месяц прайшоў па арбіце досыць блізка да Зямлі і яе бачны дыяметр павялічыўся прыкладна на восем адсоткаў (такая з'ява называецца суперпоўняй).Зацьменне ў Беларусі, а дакладней яго частковая паўценевая фаза, пачалося ў 6 гадзін 34 хвіліны. Асабліва добра яно было відаць удалечыні ад сталіцы.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры месяцовага зацьмення 21 студзеня з усяго свету.Наступны раз поўнае месяцовае зацьменне адбудзецца толькі праз паўтара гады 26 мая 2021 года.
Месяц, апускаючыся ў цень Зямлі, не знік цалкам, а набыў чырвоны колер: першае зацьменне 2019 года назвалі "Крывавая воўчая суперпоўня".
У гэтую ноч адбылося поўнае месяцовае зацьменне, якое назіралася практычна па ўсім свеце. Цікава, што Месяц не зусім быў заценены Зямлёй, нейкая частка святла пераламлялася ў атмасферы Зямлі і накіроўвалася ў бок спадарожніка. Гэтым і тлумачыцца такое яркае адценне.
Акрамя таго, Месяц прайшоў па арбіце досыць блізка да Зямлі і яе бачны дыяметр павялічыўся прыкладна на восем адсоткаў (такая з'ява называецца суперпоўняй).
Зацьменне ў Беларусі, а дакладней яго частковая паўценевая фаза, пачалося ў 6 гадзін 34 хвіліны. Асабліва добра яно было відаць удалечыні ад сталіцы.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры месяцовага зацьмення 21 студзеня з усяго свету.
Наступны раз поўнае месяцовае зацьменне адбудзецца толькі праз паўтара гады 26 мая 2021 года.
Зацьменне ў Беларусі, а дакладней яго частковая паўценевая фаза, пачалося ў 6 гадзін 34 хвіліны. Асабліва добра яно было відаць удалечыні ад сталіцы. На фота: аграгарадок ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці.
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Заканчэнне зацьмення ў Беларусі не было прыметным - перашкодзіў заход Месяца за заходні гарызонт і світанне.
Месяц у самым пачатку зацьмення за Empire State Building ў Джэрсі-Сіці, Злучаныя Штаты Амерыкі. У Паўночнай Амерыцы і часткі Паўднёвай Амерыкі зацьменне назіралася ў вячэрнія гадзіны.
Трыумфальная арка, Брусэль. Месяц, апускаючыся ў цень, не знік цалкам, а набыў "крывавы" колер. Гэта выклікана тым, што Месяц не зусім зацяняецца Зямлёй, а нейкая частка святла праламляецца ў атмасферы Зямлі і накіроўваецца ў бок спадарожніка.