Русы паабяцаў вяскоўцам сярэдні заробак у 700 рублёў у 2019 годзе

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкУборка ўраджаю бульбы
Уборка ўраджаю бульбы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намеснік прэм'ер-міністра мяркуе, што краіне па сілах экспартаваць прадукты на 7 мільярдаў долараў ЗША ў год.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Сярэдні заробак у аграпрамысловым комплексе Беларусі ў бягучым годзе павінен скласці больш за 700 рублёў, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ намеснік прэм'ер-міністра рэспублікі Міхаіл Русы.

Пошук вакансій - Sputnik Беларусь
Больш за 77 тысяч вакансій адкрыта ў Беларусі на пачатак 2019 года

АПК Беларусі ў бягучым годзе адзначае 100-гадовы юбілей. Русы, які ва ўрадзе краіны курыруе гэтую сферу, распавёў пра поспехі вяскоўцаў, а таксама планы, пастаўленыя на бягучы год у галіне.

Паводле яго слоў, ужо у 2019 годзе заробак беларусаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, павінен перавысіць адзнаку 700 рублёў, але для гэтага ёсць важная ўмова - павелічэнне прадукцыйнасці сельгаспрадпрыемстваў.

"Па заробку ў сярэднім рэальна мы выйдзем у гэтым годзе за 700 рублёў, але гэта ў сярэднім", - сказаў Русы.

Ён таксама адзначыў, што ў краіне ёсць шэраг гаспадарак, размешчаных у асноўным у Віцебскай, частцы Магілёўскай і Гомельскай абласцей, у якіх заробкі работнікаў істотна ніжэй.

Па словах Русага, дадзеную сітуацыю можна выправіць, так як усю сяльгаспрадукцыю, якую атрымліваюць у Беларусі, рэальна прадаць з нядрэннай выгадай.

Ён таксама прывёў прыклад: у 2018 годзе аграрыі рэалізавалі на экспарт прадуктаў харчавання на 5,2 мільярда долараў ЗША, але краіне па сілах экспартаваць прадукты на 7 мільярдаў у год.

Пры гэтым намеснік прэм'ер-міністра канстатаваў: 30% сяльгаспрадпрыемстваў рэспублікі з'яўляюцца праблемнымі, але праца ў плане іх аздараўлення вядзецца, у тым ліку на заканадаўчым узроўні - дзякуючы прыняццю шэрагу дакументаў. Русы таксама анансаваў, што сур'ёзныя зрухі ў дадзеным працэсе - па нармалізацыі дзейнасці асобных СВК - будуць, і іх можна будзе ўбачыць у кожнай вобласці.

Стужка навiн
0