Сабаленка не змагла прабіцца ў 1/4 фіналу парнага разраду Australian Open

© REUTERS / ALY SONGБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска ў пары з бельгійкай Элізэ Мертэнс прайграла чэшскім тэнісісткам Барбары Крэйчыкавай і Кацярыне Сіняковай.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс не выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду Australian Open, перадае Sputnik.

Расіянка Марыя Шарапава на Australian Open - Sputnik Беларусь
Марыя Шарапава не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал Australian Open

Сабаленка і Мертэнс у 1/8 фіналу не змаглі абыграць дуэт з Чэхіі Барбару Крэйчыкаву і Кацярыну Сінякову. Беларуска і бельгійка добра пачалі гульню і выйгралі першы сэт. Аднак потым гульня разладзілася, і яны аддалі два сэты саперніцам. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 52 хвіліны і скончылася з лікам 6:2, 2:6, 3:6.

Выступленне ў адзіночным разрадзе скончылася для Арыны Сабаленка яшчэ раней. У 1/16 фіналу беларуска, якая займае 11-ы радок сусветнага рэйтынгу, прайграла 87-му нумару рэйтынгу WTA - 17-гадовай амерыканскай тэнісістцы Амандзе Анісімавай. Матч скончыўся з лікам 3:6, 2:6.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе - гэта першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема. Яго агульны прызавы фонд складае 44,5 мільёна долараў. Australian Open пачаўся ў першыя дні новага года і завершыцца 27 студзеня.

Стужка навiн
0