МІНСК, 22 сту - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч з камандай Уэльса, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ).
Сустрэча адбудзецца 10 верасня 2019 года на поле валійцаў, стадыён і час пачатаку матча вызначаць пазней.
Абедзве каманды раней ужо сустракаліся: двойчы ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2000 года (беларусы прайгралі абодва разы з лікам 2:3 і 1:2) і два разы ў кваліфікацыі ЧС-2002 (зборная Беларусі абыграла Уэльс дома з лікам 2:1, а ў гасцях прайграла – 0:1).
Пасля сустрэчы з Уэльсам беларусы правядуць таварыскую сустрэчу са зборнай Чарнагорыі. Яна пройдзе ў Падгорыцы 19 лістапада.
Зараз у рэйтынгу ФІФА Уэльс знаходзіцца на 19-м радку, Чарнагорыя - на 44-м, Беларусь размясцілася на 76-м.