https://bel.sputnik.by/20190122/Redkaya-marskaya-kachka-pasyallasya--Mnsku-1039690226.html
Рэдкая марская качка пасялілася ў Мінску
Рэдкая марская качка пасялілася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Качку маранку выявілі на Свіслачы - яна жыве ў беларускай сталіцы ўжо тыдзень. 22.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-22T09:27+0300
2019-01-22T09:27+0300
2023-04-17T14:15+0300
у беларусі
прырода
навіны
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103948/96/1039489693_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_20bb0a65dd69d1acfc35889ef3789c1c.jpg
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Рэдкую марскую качку маранку выявілі ў рацэ Свіслач у Мінску, паведамілі ў панядзелак арнітолагі.Маранка - адна з самых распаўсюджаных паўночных качак, жыве яна пераважна ў адкрытым моры і рэдка залятае так далёка ўглыб кантынента.Рэдкую птушку гэтай зімой заўважылі і ў Мінску. Як паведамілі ў грамадскай арганізацыі, ужо тыдзень птушка жыве на незамерзлых участках Свіслачы паміж дамбай Камсамольскага возера і Палацам спорту.Качка, якая пасялілася ў Мінску - малады самец. Адчувае ён сябе ў беларускай сталіцы, мяркуючы па ўсім, досыць камфортна.Цікава, што раней гэты від сустракалі ў Мінску ў студзені 2016 года.Маранка занесеная ў Міжнародны чырвоны спіс як ўразлівы від, колькасць якога прыкметна зніжаецца. Зрэшты, поўнае выміранне гэтым качкам, як спадзяюцца навукоўцы, не пагражае.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103948/96/1039489693_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_ecbae6522b5034d01427b031d77f6e27.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, прырода, навіны , мінск
у беларусі, прырода, навіны , мінск
Рэдкая марская качка пасялілася ў Мінску
09:27 22.01.2019 (абноўлена: 14:15 17.04.2023) Качку маранку выявілі на Свіслачы - яна жыве ў беларускай сталіцы ўжо тыдзень.
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Рэдкую марскую качку маранку выявілі ў рацэ Свіслач у Мінску, паведамілі ў панядзелак арнітолагі.
Маранка - адна з самых распаўсюджаных паўночных качак, жыве яна пераважна ў адкрытым моры і рэдка залятае так далёка ўглыб кантынента.
Рэдкую птушку гэтай зімой заўважылі і ў Мінску. Як паведамілі ў грамадскай арганізацыі, ужо тыдзень птушка жыве на незамерзлых участках Свіслачы паміж дамбай Камсамольскага возера і Палацам спорту.
Качка, якая пасялілася ў Мінску - малады самец. Адчувае ён сябе ў беларускай сталіцы, мяркуючы па ўсім, досыць камфортна.
Цікава, што раней гэты від сустракалі ў Мінску ў студзені 2016 года.
Маранка занесеная ў Міжнародны чырвоны спіс як ўразлівы від, колькасць якога прыкметна зніжаецца. Зрэшты, поўнае выміранне гэтым качкам, як спадзяюцца навукоўцы, не пагражае.