Пасол Расіі: мы падтрымаем стварэнне цэнтраў беларускай культуры

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Міхаіл Бабіч у Гомелі ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч у Гомелі ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ініцыятарамі стварэння такіх культурных цэнтраў у Расіі могуць быць беларусы, якія там пражываюць.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Цэнтр беларускай культуры з'явіцца, калі будзе адпаведная ініцыятыва. Пра гэта расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч падчас сваёй паездкі ў Гомель.

Пасол Расіі Міхаіл Бабіч у Гомельскай вобласці з рабочым візітам - Sputnik Беларусь
Бабіч: Гомельская вобласць - адзін з самых развітых рэгіёнаў

Адказваючы на пытанне пра тое, ці будуць у Расіі адчыняцца цэнтры беларускай культуры, ён адзначыў: "Мы зыходзім з патрэб людзей. Калі такая ініцыятыва будзе з беларускага боку, то яна будзе, безумоўна, падтрымана ў Расіі".

"Калі такая ініцыятыва будзе з боку расіян ці беларусаў, якія жывуць у Расіі, яна таксама будзе падтрымана", - падкрэсліў Міхаіл Бабіч.

Па словах дыпламата, любой ініцыятыве па гэтай частцы будуць садзейнічаць.

"Мы дзвюма рукамі "за" і гатовыя ўсяляк гэта супрацоўніцтва развіваць", - запэўніў пасол Расіі.

Стужка навiн
0