МІНСК, 23 сту - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка, расійская спартсменка Аліна Загітава пакуль лідзіруе пасля свайго выступу ў кароткай праграме, паведамляе Sputnik.
Мінск упершыню прымае чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, спаборніцтвы праходзяць на лёдзе "Мінск-Арэны".
Загітава адкрывала выступ шасцёркі наймацнейшых. Расіянка па выніках свайго пракату атрымала 75,00 бала. Загітава пакуль займае першае месца і ўжо гарантавала сабе выхад у адвольную праграму 25 студзеня.
"Пракатам я задаволеная, але можна было і лепш", - сказала Загітава журналістам.
Яна адзначыла, што засталася незадаволеная фліпам.
"Я магла б зрабіць яго лепш", - дадала Загітава.
Спартсменка дадала, што стараецца не думаць пра тое, што яна абараняе ў Мінску тытул чэмпіёнкі Еўропы. А сваёй галоўнай саперніцай расіянка лічыць сябе.
Фігурыстка сказала, што, катаючы "Прывід оперы" у трэці раз, ужо змагла ўжыцца ў вобраз.
У адвольную праграму адабраліся і дзве іншыя расіянкі: Станіслава Канстанцінава (56,76) і Соф'я Самадурава (72,88). Самадурава па выніках кароткай праграмы заняла другое месца, паказаўшы свой лепшы вынік у сезоне.