Карціны Барыса Грабеншчыкова пакажуць у Мастацкім музеі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкБарыс Грабеншчыкоў на адкрыцці выставы "Азбука Месяцовага Святла" ў Санкт-Пецярбургу
Барыс Грабеншчыкоў на адкрыцці выставы Азбука Месяцовага Святла ў Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выставу, якая ўпершыню прыедзе ў Мінск, ужо бачылі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане і Нью-Ёрку.

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Першая ў Беларусі выстава карцін лідара гурта "Акварыум" Барыса Грабеншчыкова пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 29 студзеня па 10 сакавіка.

Віктар Цой, група Кино - Sputnik Беларусь
Фота
Made in USSR: легенды савецкага рока

Экспазіцыя "Татэмы Зімагораў" – гэта больш за трыццаць жывапісных прац Грабеншчыкова за апошнія гады. Выставы ўжо праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане і Нью-Ёрку пачынаючы з канца 80-х гадоў.

Наведвальнікі выставы змогуць не толькі паглядзець на творы мастацтва, але і атрымаць асалоду ад музыкі: экспазіцыйны рад будзе падтрыманы інструментальнай музыкай аўтара, якую ён напісаў спецыяльна для гэтага музейнага праекта.

Некаторыя свае песні Барыс Грабеншчыкоў запісвае на грошы, атрыманыя з продажу карцін, таму аматары яго творчасці змогуць набыць аўтарскія працы пасля выставы.

Стужка навiн
0