Мінскія вуліцы будуць актыўна рамантаваць да Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯмачны рамонт пачаўся на дарогах Мінска
Ямачны рамонт пачаўся на дарогах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Усяго да II Еўрапейскіх гульняў улады плануюць адрамантаваць 215 тысяч квадратных метраў сталічных дарог.

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Бягучы рамонт запланаваны на 19 аб'ектах вулічна-дарожнай сеткі сталіцы да II Еўрапейскіх гульняў, заявіў журналістам у чацвер намеснік гендырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Алег Лукашэнка.

Пінчук: як медыцынскія службы рыхтуюцца да II Еўрапейскім гульняў - Sputnik Беларусь
Відэа
Пінчук: як медыцынскія службы рыхтуюцца да II Еўрапейскіх гульняў

Мінск прыме II Еўрапейскія гульні 21-30 чэрвеня 2019 года. Горад актыўна рыхтуецца да правядзення мерапрыемства ўжо два гады. Апроч іншага, у парадак прывядуць і дарожную сетку.

"У сувязі з умовамі надвор'я, якія склаліся, частымі перападамі тэмпературы паветра павялічыліся хуткасць і стыхійнасць утварэння крытычнай ямачнасці. Найбольш праблемнымі з'яўляюцца ўчасткі пакрыццяў мастоў і пуцеправодаў на МКАД і магістральных вуліцах з падвышанай інтэнсіўнасцю руху", - ахарактарызаваў бягучую сітуацыю на дарогах Лукашэнка.

Па словах прадстаўніка Гаррамаўтадара, для аператыўнага рамонту дарог у Мінску створана 17 брыгад, якія ўжо ліквідавалі 5,4 тысячы квадратных метраў "крытычнай ямачнасці". Да Еўрапейскіх гульняў і зусім абяцаюць зрабіць сталічныя дарогі як новенькія.

"У цэлым у рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе прадпрыемства выканае бягучы рамонт на агульнай плошчы 215 тысяч квадратных метраў на 19 аб'ектах вулічна-дарожнай сеткі", - растлумачыў ён.

Цікава, што пасля таго, як мэрам Мінска стаў былы міністр транспарту Анатоль Сівак, дарожныя службы павялічылі актыўнасць па рамонце і рэканструкцыі дарог, мастоў і пуцеправодаў.

Стужка навiн
0