МІНСК, 25 сту - Sputnik. Беларуская спявачка Руся стала мамай дзяўчынкі, паведаміў у Facebook яе муж, прадзюсар Аляксандр Багданаў.
Дзіця з'явілася на свет у пятніцу, 25 студзеня, у адным з радзільных дамоў Мінска. Шчаслівыя бацькі ўжо падабралі малой імя - Ая, імя Ая з арабскага перакладаецца як "цудоўная, дзівосная, выдатная, асаблівая".
Багданаў выказаў надзею, што яго дачка зменіць жыцці многіх людзей. З нагоды яе нараджэння быў створаны мікс калыханкі, які прадзюсар размясціў у сябе на старонцы.
Спявачка Руся (Марына) Шукюрава з'яўляецца заснавальнікам і салісткай этна-электроннай групы Shuma, якая найбольш гучна заявіла пра сябе ў 2018 годзе, трапіўшы ў фінал адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі.