Дзень навукі беларускія навукоўцы адзначаць у нядзелю 27 студзеня. З віншаваннем да сваіх калегаў ад імя ўсіх палярнікаў звярнуўся начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.
"Калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім навукоўцам і інжынерам ёсць чым ганарыцца - на самым халодным кантыненце Зямлі паспяхова рэалізуецца ўнікальны нацыянальны праект сусветнай значнасці - ствараецца сучасная даследчая станцыя", - сказаў Гайдашоў.
Ён пажадаў навукоўцам новых адкрыццяў у інтарэсах Беларусі і сусветнага навуковага прагрэсу.
У гонар прафесійнага свята на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг НАН.