Домрачава і Скардзіна разам патрэніраваліся, як у старыя добрыя часы

© Sputnik / Виктор ТолочкоНадзея Скардзіна і Дар'я Домрачава
Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз былыя біятланісткі адпачываюць у Антхольцы, дзе ў гэтыя дні праходзіць шосты этап Кубка свету.

МІНСК, 25 сту - Sputnik. Алімпійскія чэмпіёнкі па біятлоне Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна правялі сумесную трэніроўку ў італьянскім Антхольцы, паведамляе Sputnik.

Антхольц у гэтыя дні прымае шосты этап Кубка свету па біятлоне. Дар'я Домрачава разам з мужам васьміразовым алімпійскім чэмпіёнам Уле Эйнарам Б'ёрндаленам вырашылі наведаць спаборніцтвы, а кампанію ім склала Надзея Скардзіна.

"Як у старыя добрыя часы. З вялікім задавальненнем правялі трэніроўку ў сонечным Антхольцы", - напісала Домрачава у сваім Instagram пад здымкам разам са Скардзіна.

Дарэчы, абедзве экс-біятланісткі актыўна дзеляцца ў сацсетках відэа і фота з спаборніцтваў у Антхольцы. Скардзіна напярэдадні наведала жаночы спрынт, дзе беларускія біятланісткі не паказалі высокіх вынікаў. Лепшае месца ў Ірыны Крыўко - яна прыйшла да фінішу 17-й, а перамогу святкавала чэшка Маркета Давідава.

Нагадаем, Скардзіна і Домрачава летам мінулага года завяршылі кар'еру.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0