Радыё

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў навукоўцаў "самая складаная прафесія"

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў фотабанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Беларускія навукоўцы - людзі прасунутыя, гераічна працавітыя і палітызаваныя, а таму здольныя ацэньваць, у тым ліку, і працу прэзідэнта краіны, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Лукашенко объяснил, почему у ученых "самая тяжелая профессия"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ў Палацы незалежнасці ў Мінску ўручыў 12 дыпломаў доктара навук спецыялістам розных навуковых сфер - медыцыны, біялогіі, хіміі, гісторыі, псіхалогіі і тэхнічных навук, а таксама 7 атэстатаў прафесара супрацоўнікам навуковай і навукова-педагагічнай сфер.

"Вы людзі, як у народзе кажуць, прасунутыя, вельмі адукаваныя, палітызаваныя, бачыце ўсё, ацэньваеце, у тым ліку, і мае сустрэчы, маю працу", - сказаў Лукашэнка.

Акадэмія навук Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусь паднялася ў рэйтынгу краін дзякуючы навуцы

Таксама падчас гутаркі з навукоўцамі беларускі лідар адзначыў, з усяго комплексу сустрэч "вялікага фармату" часцей за іншых чакае менавіта зносін з навукоўцамі і патлумачыў, чаму лічыць такія сустрэчы самымі для сябе прыемнымі.

"Сёння перада мной толькі часцінка тых гераічна працавітых людзей. У вас самая цяжкая прафесія, і я не стамляюся пра гэта казаць ўсюды, і тое, што вы адважыліся на гэтую працу, гэта ўжо заслугоўвае адабрэння", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар ужо традыцыйна адзначыў важную ролю навукі для любой дзяржавы, у забеспячэнні яго незалежнасці і палітычнай вагі на міжнароднай арэне. Таму дыпломы і атэстаты прадстаўнікам навуковай сферы - гэта не толькі вынікі іх аўтарскіх даследаванняў, але і новыя канцэптуальныя, стратэгічныя задачы для іх жа, сказаў Лукашэнка.

"Вы, як ніхто ведаеце, што межы навукі недасягальныя, і кожнае новае пакаленне навукоўцаў заўсёды імкнецца пайсці далей той вяршыні, якую ўжо пераадолелі першаадкрывальнікі", - сказаў прэзідэнт.

Дасягненні беларускай навукі кіраўнік дзяржавы лічыць пладамі шматгадовай ювелірнай працы і імкненнем павышаць якасць жыцця сучаснікаў і будучых пакаленняў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі