Рапота назваў наступныя крокі па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод магчымых варыянтаў - стварэнне саюзнага суда і наднацыянальнай падліковай палаты.

МІНСК, 25 сту - Sputnik. У бліжэйшы час паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі можна зрабіць за кошт стварэння новых наднацыянальных органаў, у тым ліку саюзнага суда і падліковай палаты, сказаў журналістам у Мінску дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

"Гэта цалкам магчыма, таму што альбо ствараць суд, альбо карыстацца паслугамі суда ў рамках ЕАЭС. Бываюць спрэчныя сітуацыі паміж гаспадарчымі аб'ектамі, і часам патрабуецца арбітраж" - растлумачыў Рапота, адзначыўшы, што такі орган у Саюзнай дзяржаве будзе не лішнім.

Дзяржсакратар выказаў упэўненасць, што і задача стварэння падліковай палаты СД цалкам вырашальная. Вядома, калі "будзе на тое воля кантралюючых органаў і кіраўнікоў урадаў".

Акрамя пашырэння сферы органаў наднацыянальнага характару, Рапота выказаўся пра жаданне сур'ёзна папрацаваць над праблемамі адзінай транспартнай і энергетычнай прасторы.

"Многія пытанні даўно сфармуляваны ў дакуменце аб прыярытэтных кірунках і першачарговых задачах Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Рапота.

Паводле яго слоў, там вялікае поле дзейнасці, але ўсе задачы вырашальныя.

Стужка навiн
0